Презентация по истории Беларуси на тему "Якуб Колас"
Акінчыцы Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губерніі (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці).
Уплывы на фарміраванне асобы творцы Жыццё ў Альбуці, маляўнічыя навакольныя краявіды, цікавыя апавяданні розных падарожных, якія, як успамінаў пазней пісьменнік, раскрывалі яму новы свет разуменняў і ўяўленняў, пакінулі значны след у душы юнага Кастуся. Слухаў ён і беларускія песні, якія спявала маці. Вялікі аўтарытэт меў у падлетка дзядзька па бацьку — Антось, які першы абудзіў цікавасць да літаратуры.
Першы верш "Вясна" Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу! Згінуў снег з сырой зямлі; Папсавала гразь дарогу, Перавалы загулі. Сонца грэе, прыпякае; Лёд на рэчцы затрашчаў. Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія крычаць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ўжо ляцяць. I зіма, як дым, прапала! Зелянее луг, ралля. Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля
Нясвіжская настаўніцкая семінарыя Падчас вучобы у семінарыі пачаў ствараць вершы і празаічныя творы на беларускай мове. Складаў вершы аб прыродзе, нялёгкім існаванні селяніна, напісаў паэмы "Каля кастра" і "Страх", тэксты якіх не захаваліся, а таксама першы празаічны твор – этнаграфічны нарыс "Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле".
Першы надрукаваны твор паэта 1 верасня 1906 г. у віленскай беларускамоўнай газеце "Наша доля" з'явіўся верш —"Наш родны край". Тут упершыню быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас
Турэмнае зняволенне 15 верасня 1908 г. Якуб Колас асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, які, як было заяўлена на судзе, меў на мэце ліквідацыю існуючага ў Расійскай імперыі грамадскага ладу (у тым ліку ў складанні адозвы да настаўнікаў, хоць пісаў яе іншы чалавек, якога Колас суду не назваў). Увесь тэрмін пакарання Якуб Колас адбываў у Мінскім астрозе.
Першы зборнік вершаў "Песні жальбы"
Сустрэча з Янкам Купалам У жніўні 1912 г. на хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх сяброўству
Сям’я Якуба Коласа У чэрвені 1913 г. Канстанцін Міцкевіч узяў шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Каменскай, з якой яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў (Даніла, Юрка, Міхась).
Годы Першай сусветнай вайны Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту Якуб Колас разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, дзе быў мабілізаваны на вайсковую службу. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (Масква, 1916 г.) служыў у запасным палку ў г.Перм. У сувязі з хваробай атрымаў адпачынак і паехаў да сям'і ў горад Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі).
1920 -1930-я гг. У 1921 г. Якуб Колас вярнуўся ў Мінск. Быў супрацоўнікам Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы, літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інстытута Беларускай Культуры, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку, працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце.
Паэма "Новая зямля" У паэме Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыцці беларускага народа. Аўтар апаэтызаваў духоўнае багацце і маральную веліч працоўнага чалавека, яго адвечную мару быць гаспадаром на ўласнай зямлі. У творы яскрава апісаны побыт народа, выведзены тыповыя беларускія характары.
Паэма “Сымон-музыка” Гэта твор аб народных вытоках мастацтва, лёсе таленту з народа, духоўным адраджэнні нацыі. Трагічныя і драматычныя матывы ў ім пераплятаюцца з жыццясцвярджальнымі і аптымістычнымі. Паэт асвятляе своеасаблівасць нацыянальнага шляху беларусаў, выказвае надзею на актывізацыю духоўна-творчых сіл народа.
Апошнія гады жыцця Пасля вайны, з сярэдзіны 1940-х гг. і да канца жыцця, Якуб Колас працаваў у Акадэміі навук Беларусі, быў вядомы як грамадскі дзеяч. У яго заўсёды знаходзілі водгук праблемы асобных грамадзян, паслядоўна адстойваў ён інтарэсы і ўсёй беларускай нацыі. У 1956 г. пісьменнік падрыхтаваў ліст у вышэйшыя партыйныя інстанцыі, дзе выказаў занепакоенасць становішчам беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапанаваў меры па яе абароне.
Аповесць “На ростанях” У 1954 г. была завершана аповесць "На ростанях", у якой апісаны падзеі 1906-1911 гг. Яна стала 3-й, апошняй (разам з дзвюма папярэднімі — "У палескай глушы", "У глыбі Палесся"), часткай аднайменнай трылогіі.
Магіла Якуба Коласа
Памяць Імем Коласа названы Інстытут мовазнаўства і Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, плошчы і вуліцы, школы і бібліятэкі ў многіх населеных пунктах Беларусі, буйное вытворчае паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску. Творы Якуба Коласа ўвасоблены ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве. У тэатрах ставіліся п'есы паводле яго апавяданняў, аповесцей, трылогіі. Ю. Семянякам створана опера па паэме "Новая зямля", Ю. Багатыровым па аповесці "Дрыгва" — опера "У пушчах Палесся". На словы Якуба Коласа напісана шмат музычных твораў. Коласаўскую паэзію для напісання песень і рамансаў выкарыстоўвалі кампазітары М.Чуркін (песні "Краска", "Вясна", рамансы "Маёй каханцы", "Гусі. "), А. Туранкоў (рамансы "Усход сонца", "Дудка", песня "Радасць"), Я. Цікоцкі (рамансы "Каманіну, Малакову, Сляпнёву", "Пераможны май") і інш. Яшчэ ў 1929 г. быў зняты фільм "Песня вясны" (рэжысёр В. Гардзін) паводле аповесці Якуба Коласа "На прасторах жыцця". У 1960-1961 гг. экранізавана трылогія "На ростанях" (фільм "Першыя выпрабаванні", рэжысёр Ул. Корш-Саблін).